Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Легендарны спектакль «Тутэйшыя» паводле аднайменнай пʼесы Янкі Купалы паставяць зноў у канцы 100-га тэатральнага сезона, у чэрвені, на сцэне Купалаўскага тэатра, піша Радыё Свабода.

«З твораў Купалы ў нас ідзе цяпер толькі «Паўлінка», — кажа мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. — «Тутэйшыя» — гэта быў сапраўды легендарны спектакль. Не таму, што класны спектакль, а таму, што былі 90-я гады. Яшчэ незалежнасць не была абвешчаная.

Цяпер я прыдумаў іншую форму.

Гэта зусім не падобна да таго, што было раней. Нават калі нічога не атрымаецца, то тэкст Купалы ўсё адно павінен гучаць з нашай сцэны. Для мяне гэта найлепшая ягоная пʼеса. Самая сурʼёзная, самая грунтоўная і самая сучасная. Бо мы не будзем памежжам паміж лацінскай культурай і візантыйскай», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0