Блогер Сцяпан Пуціла (Нехта) паразважаў у шоу «Морква» з Кацярынай Маркоўскай пра справу свайго калегі Уладзіміра Чудзянцова.

Уладзімір Чудзянцоў

Уладзімір Чудзянцоў

Чудзянцоў знаходзіцца пад вартай. Яму інкрымінуюць кантрабанду наркотыкаў і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга.

Сцяпан Пуціла

Сцяпан Пуціла

Сцяпан Пуціла: Я абсалютна не веру ў справу з педафіліяй. Таму што нават мне, калі мы з ім камунікавалі, ніякіх намёкаў не было. З Раманам [Пратасевічам] таксама. Магчыма, у яго былі нейкія схільнасці да гэтага, але ніколі ў жыцці не паверу, што ён мог пераступіць закон і, напрыклад, з тымі, каму менш за 16 гадоў… 

Кацярына Маркоўская: Што цябе прымушае думаць, што такія схільнасці маглі б быць?

Сцяпан Пуціла: Ха-ха… Ну… Гэтая справа, якая выплыла…

Кацярына Маркоўская: Выплыла на «Нашай Ніве»?

Сцяпан Пуціла: Так.

Кацярына Маркоўская: Але ж ты кажаш, што гэта паклёп, што гэтага не можа быць?

Сцяпан Пуціла: Гэтага не можа быць, але, ну магчыма, — я не выключаю, я не ведаю — і было. Але ў адносінах да мяне намёкаў не было.

Кацярына Маркоўская: У дачынення да цябе намёкаў не было, мы гэта зразумелі. Але ў прынцыпе мы схільныя ацэньваць людзей: можа ў яго быць такая схільнасць ці не?

Сцяпан Пуціла: Ну пару жартаў у яго было на гэтую тэму. Але з дзецьмі там нічога не было.

Кацярына Маркоўская: На тэму гомасэксуальных кантактаў?

Сцяпан Пуціла: Так. Але гэта нармальна, гэта ў любой сферы і рэдакцыі, у нас тут [на «Белсаце»] таксама наконт гэтага жарты ідуць.

Чытайце. «Яму падабалася слова «бойлавэр». Глухі падлетак, адна з ахвяр журналіста Ч., расказаў сваю гісторыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0