У студэнта з Ірана няма клінічных сімптомаў каранавіруса. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.
У Беларусі зарэгістраваны першы завезены выпадак каранавіруса. «У пацыента няма клінічных сімптомаў. На сёння яго нічога не турбуе. Ён нават размясціў з гэтай нагоды зварот у сацыяльных сетках і тэлеграм-канале», — звярнуў увагу міністр.
Але даныя лабараторных даследаванняў паказалі фрагменты РНК каранавіруса. Гэта можа сведчыць пра тое, што студэнт быў носьбітам віруса, альбо перанёс хваробу ў лёгкай форме.
Чытайце таксама:
Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы
Усіх студэнтаў і выкладчыкаў БНТУ, якія камунікавалі з хворым на каранавірус, змясцілі на каранцін
Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Што рабіць, калі каранавірус дасягне Беларусі
Вірусолаг назваў галоўнае адрозненне каранавіруса ад вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыі
БНТУ пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання з прычыны каранавіруса





