У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ) да канца года будзе створаны Інстытут перспектыўных даследаванняў праблем штучнага інтэлекту і інтэлектуальных сістэм. Узначаліць новую структуру кіраўнік «Інапрактыкі» Кацярына Ціханава, паведамляе РБК.

Паводле выдання, Ціханава пры гэтым захавае пасаду кіраўніка «Інапрактыкі».

Агенцтва Reuters і Bloomberg раней паведамлялі, што Ціханава з'яўляецца дачкой прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Афіцыйнага пацвярджэння або абвяржэння інфармацыі не было. У снежні 2015 года ў ходзе прэс-канферэнцыі Пуцін падкрэсліваў, што не будзе абмяркоўваць сваю сям'ю, у тым ліку з-за пытанняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0