У цэнтры найважнейшых эканамічных і палітычных падзей заўсёды былі прафсаюзы, сказаў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас з'езда Федэрацыі прафсаюзаў. Паводле яго слоў, яны з'яўляюцца сапраўды народнай арганізацыяй — тым неабходным фундаментам, на якім трымаецца баланс у грамадстве.

«Аднак мы бачым, як скарачаецца колькасць членаў прафсаюзаў у некаторых суседзяў. Напрыклад, паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, у Эстоніі толькі 5% работнікаў знаходзяцца ў прафсаюзе, у Літве — 8%, у Польшчы — 13% — і гэта называецца «дэмакратыяй». У выніку прафсаюзы пазбаўлены магчымасці выступаць паўнацэнным бокам сацыяльнага партнёрства. Разбураецца сістэма трыпартызму і ў цэлым сацыяльнага балансу ў грамадстве. Ёсць і іншыя прыклады — Ісландыя, Швецыя, Данія, дзе ахоп прафсаюзаў складае ад 70% да 90%. Напрыклад, у Беларусі такі ахоп — больш як 93%», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0