У Маскве два чалавекі загінулі пасля таго, як выкупаліся ў басейне, куды засыпалі 25 кілаграмаў сухога лёду. Яшчэ дваіх шпіталізавалі.

Інцыдэнт адбыўся ў басейне лазневага комплексу, дзе адзначалі дзень нараджэння 18 чалавек. Вада ў басейне падалася адпачывальнікам занадта цёплай і яны засыпалі туды 25 кілаграмаў лёду. Пасля лазні сталі скакаць туды. Чатыром стала дрэнна: двое загінулі ў басейне, двое шпіталізаваны. Атручванне адбылося з-за хімічнай рэакцыі.

У лазневым комплексе сваё 29-годдзе адзначала інтэрнэт-блогер Кацярына Дзідзенка. Яна выклала ў Stories у Instagram відэа, на якім паведаміла, што засталася жывая, а яе муж — у рэанімацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру