Яшчэ адзін з пацярпелых падчас вечарынкі ў маскоўскай лазні — 32-гадовы мужчына — памёр ноччу ў рэанімацыі. Паводле даных расейскіх СМІ, гэта муж Кацярыны Дзідзенка. Яшчэ трое пацярпелых знаходзяцца ў бальніцы.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу ўвечары ў лазневым комплексе «Дзевяты вал» на поўдні Масквы, дзе адзначала дзень нараджэння мясцовая інстаблогерка Кацярына Дзідзенка, піша bbc.com.

У разгар вечарынкі ў басейн засыпалі 25 кілаграмаў сухога лёду. Гэта рэчыва ўяўляе сабой замарожаны двухвокіс вуглярода, які ўжо пры пакаёвай тэмпературы хутка ператвараецца ў цяжкі вуглякіслы газ. Некалькі гасцей скокнулі ў басейн і тут жа пачалі губляць прытомнасць ад удушша.

«У выніку выкарыстання хімічных элементаў для стварэння візуальных эфектаў двое наведнікаў загінулі на месцы здарэння, яшчэ адзін знаходзіцца ў шпіталі ў рэанімацыі», — гаворыцца на сайце Следчага камітэта РФ.

Распачатая крымінальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру