Навукоўцы выявілі ў космасе сведчанні каласальнага выбуху, найбуйнейшага з часоў Вялікага выбуху. Ён у пяць разоў магутнейшы за ўсё, што назіралася дагэтуль.
Здымкі сузор'я Змеяносца, якія пацвярджаюць факт выбуху. CHANDRA X-RAY OBSERVATORY.
Крыніцай магутнага выкіду энергіі стала актыўнае ядро галактыкі за 390 млн светлавых гадоў ад Зямлі, у цэнтры якой знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка.
«Я паспрабавала ўкласці гэты выбух у рамкі чалавечай свядомасці, але гэта вельмі складана, — прызналася ў інтэрв'ю bbc.com адна з аўтараў адкрыцця, прафесар Мелані Джонстан-Холіт. — Найлепшае, што я магу прапанаваць ўявіць — гэта 20 мільярдаў выбухаў мільярдаў мегатон выбухоўкі кожную тысячную долю секунды, і так на працягу 240 млн гадоў, без перапынку».
Навукоўцы даўно ведалі, што ў сузор'і Змеяносца, якое аб'ядноўвае тысячы галактык уперамешку з плазмай і цёмнай матэрыяй, адбываецца нешта дзіўнае.
Амерыканскія і еўрапейскія рэнтгенаўскія тэлескопы выявілі ў гэтага сузор'я незразумелы выгнуты край.
Тады было вылучана здагадка, што гэта сценка паражніны, утворанай у плазме гіганцкім выкідам энергіі з актыўнага ядра адной з ключавых галактык сузор'я.
«Каб вы ўяўлялі сабе маштабы, прабоіна мае ў папярочніку паўтара мільёна светлавых гадоў», — дадае прафесар Джонстан-Холіт.





