У сувязі з правядзеннем у Маскве маршу памяці палітыка Барыса Нямцова рух на шэрагу вуліц у суботу будзе часова перакрыты, піша rbc.ru.

Расійская апазіцыя заявіла пра намер правесці шэсце супраць «ўзурпацыі ўлады».

Збор удзельнікаў маршу намечаны з 13:00 да 14:00. Шэсце пройдзе ад Страсным бульвары па ўнутраным боку бульварнага кальца, затым па праспекце Акадэміка Сахарава да перасячэння з Садовым кальцом.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце. У 2017 годзе за яго забойства на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў асуджаны былы вайсковец чачэнскага батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач» Заур Дадаеў. Па версіі следства, менавіта ён расстраляў палітыка. Іншыя ўдзельнікі забойства атрымалі ад 11 да 19 гадоў калоніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру