Студэнт з Ірана, у якога выявілі каранавірус COVID-19, знаходзіцца ў лякарні, там яго пратрымаюць два тыдні на каранціне. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

«Яго самаадчуваньне такое ж, як учора, нічога не памянялася. У яго пакуль што прыкметаў захворваньня няма, ён пакуль проста носьбіт інфэкцыі». 

27 лютага ў Беларусі пацьвердзілі першы выпадак заражэньня вірусам COVID-19. Вірус выявілі ў студэнта БНТУ, грамадзяніна Ірана, які прыбыў у Мінск з Баку 22 лютага.

Яго і асобаў, якія зь ім кантактавалі, зьмясьцілі ў закрытыя боксы Мінскай інфэкцыйнай лякарні.

У БНТУ студэнтаў пераводзяць на індывідуальнае навучаньне да 16 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0