Ад раніцы суботы 29 лютага на сайце прыватных аб'яў «Куфар» з'явілася больш за 30 абвестак, у якіх людзі прапануюць набыць медыцынскія маскі.
Цэны вагаюцца ад 80 капеек, да 3,5 рубля за штуку. 25 штук можна набыць за 20 рублёў.
У аптэках цэны на медыцынскія маскі вагаюцца ад 14 да 32 капеек. Аднак не ва ўсіх рэгіёнах яны ёсць у продажы.
Медыцынская маска — адзін з прафілактычных сродкаў, каб не падхапіць каранавірус. Яна дапаможа, калі вы сутыкаецеся з хворымі. Але на вуліцах насіць маску неабавязкова. Проста старайцеся часцей мыць рукі, не трыце вочы, калі вы ў аўтобусе, не калупайцеся ў носе пасля паціскання рукі з незнаёмым, не давайце дзецям лізаць парэнчы ў метро.
Чытайце таксама:
Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Каранавірус у Беларусі





