Колькасць інфікаваных каранавірусам новага тыпу ў Іране дасягнула 593, зафіксаваны 43 смяротныя зыходы. Такія звесткі прывёў у суботу чыноўнік Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі краіны.

Агучаная колькасць інфікаваных выклікае пытанні. Паказчык смяротнасці ад пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам, складае ад 1,3 да 3,57% ад ліку тых, хто заразіўся. Адпаведна, пры 43 ахвярах інфікаваных павінна быць як мінімум больш за тысячу.

Міністэрства аховы здароўя Ірана 19 лютага паведаміла аб першых выпадках заражэння. У сувязі з распаўсюджваннем віруса ўсе школы краіны сышлі на трохдзённыя выхадныя, на тыдзень спыніў працу Меджліс (парламент).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0