Тэлеграм-канал Нехта апублікаваў відэа прызямлення транспартнага самалёта з брытанскімі спецназаўцамі.
Як паведамляў раней Belarus Security Blog, узвод брытанцаў возьме ўдзел у сумеснай антытэрарыстычнай трэніроўцы з беларускімі калегамі для падрыхтоўкі да дзеянняў у лясіста-балоцістай мясцовасці і ва ўмовах нізкіх тэмператур.
Трэніроўка працягнецца да 14 сакавіка.
Вучэнні маюць назву Winter Partisan.
Мерапрыемства праходзіць у рамках падрыхтоўкі міратворчай роты 103 Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.
Асноўны склад брытанскіх марскіх пяхотнікаў прыбудзе 1 сакавіка, піша тэлеграм-канал Абаронка_by.





