Міністэрства інфармацыі апублікавала ліст у сувязі з праблемай распаўсюду ў Беларусі каранавіруса 2019-nCov.

«Мы разумеем сутнасць трывогі, што гучыць у інфармацыйных матэрыялах, — гаворыцца ў звароце. — Мы адказна заяўляем, што дзяржава па дадзенай праблематыцы трымаецца палітыкі выключнай адкрытасці інфармацыі для грамадства».

Мінінфарм звяртаецца да прадстаўнікоў СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў, блогасферы, заклікаючы трымацца прынцыпу забеспячэння дакладнасці інфармацыі, і не спрабаваць «ляпіць» фэйкі і нагнятаць паніку ў грамадстве».

«Мы заклікаем усіх журналістаў і блогераў абапірацца на афіцыйныя каментары і аўтарытэтныя меркаванні спецыялістаў! Не пашырайце інфармацыю тых, хто далёкі ад працэсу барацьбы з каранавірусам, неспецыялістаў і іншых ненадзейных крыніц інфармацыі. Памятайце, што дзяржаўныя органы гатовыя даваць усю неабходную афіцыйную інфармацыю па гэтай праблематыцы», — адзначаецца ў звароце.

«Адказнасць за распаўсюд недакладнай інфармацыі ніхто не адмяняў», — нагадвае пры канцы Міністэрства інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0