Фота: @worldprotest.

Сёння ў Маскве прайшла акцыя памяці апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Арганізатары заяўлялі 30 тысяч удзельнікаў. У акцыі, паводле розных ацэнак узялі ўдзел ад 8 да 14 тысяч чалавек. Акцыя праходзіла пад лозунгам «Замоўца забойства павінен сядзець». Таксама ўдзельнікі патрабавалі змяняльнасці ўлады ў Расіі.

Былі на маршы і людзі з беларускімі нацыянальнымі сцягамі.

Фота: @worldprotest.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосце. У 2017 годзе за яго забойства на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму быў асуджаны былы вайсковец чачэнскага батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач» Заур Дадаеў. Па версіі следства, менавіта ён расстраляў палітыка. Іншыя ўдзельнікі забойства атрымалі ад 11 да 19 гадоў калоніі.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру