Беларуская біятланістка Ірына Крыўко выйграла бронзу ў спрынтэрскай гонцы на чэмпіянаце Еўропы ў «Раўбічах», паведамляе БелТА.

Беларуска зрабіла адзін промах і пераадолела дыстанцыю на 15,9 сек. павольней, чым пераможца са Швецыі Элізабэт Хегберг (22 хв. 39,6 сек., 0 + 1). Срэбра заваявала нарвежка Іда Ліене, якая саступіла на фінішы шведцы 14,4 сек.

У першы дзень кантынентальнага першынства беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў заваяваў золата ў суперспрынте.

Завершыцца ЧЕ ў «Раўбічах» 1 сакавіка гонкамі пераследу ў мужчын (12.30) і жанчын (14.30).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру