«Ліверпуль» сенсацыйна прайграў «Уотфарду» (0:3) у матчы 28-га тура чэмпіяната Англіі.

Гэтым матчам «Ліверпуль» скончыў сваю серыю без паразаў, якая працягвалася 44 гульні.

Рэкорд «Арсенала», які быў зафіксаваны ў 2003-2004 гадах, застаўся некранутым. Лонданская каманда тады пратрымалася 49 матчаў.

А ў «Ліверпуля» не ўсё добра і ў Лізе чэмпіёнаў. У першым матчы 1/8 фінала каманда прайграла мадрыдскаму «Атлетыка» з лікам 0:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0