У Беларусі з-за пагаршэння эпідэмічнай абстаноўкі ў Іране, Італіі і Паўднёвай Карэі будуць праводзіць абследаванні і лабараторную дыягностыку ўсіх грамадзян, прыбыўшых з гэтых краін у перыяд з 20 лютага, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Там адзначылі, што геаграфія захворвання каранавірусам пашырылася да 49 краін.

— Колькасць беларускіх і замежных грамадзян, якіх неабходна абследаваць і шпіталізаваць, павялічваецца. Таму прынята рашэнне грамадзян з сімптомамі рэспіраторных захворванняў размяшчаць не толькі ў карпусах Мінскай інфекцыйнай бальніцы, але і ў тэрапеўтычным корпусе Мінскай клінічнай бальніцы №6, а таксама ў некаторых абласных установах аховы здароўя, — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0