У гэтым годзе праваслаўныя будуць святкаваць Вялікдзень 19 красавіка.
Традыцыйна гэтай радаснай падзеі папярэднічае саракадзённы Вялікі пост, які нагадвае аб саракадзённым знаходжанні Ісуса Хрыста ў пустыні і праз пакаянне рыхтуе вернікаў да прыняцця радаснай весткі пра Уваскрасенне Госпада.
Сёлета Вялікі пост у праваслаўных распачынаецца 2 сакавіка, у панядзелак.





