Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі вырасла да 2912, павялічыўшыся за суткі на 42 чалавекі, больш за 44,4 тыс. чалавек выздаравелі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння на тэрыторыі Кітая перавысіла 80 тыс.

Сярод рэгіёнаў па колькасці заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе, паводле апошніх звестак, зарэгістравана каля 67,1 тыс. выпадкаў захворвання, 2803 чалавека памерлі, выздаравелі каля 33,7 тыс. пацыентаў.

Каранавірусная інфекцыя пашырылася ўжо на 58 краін. За межамі Кітая ад яе памерла больш за 100 чалавек. Найтрывожнейшая сітуацыя — у Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі. 

У Беларусі на дадзены момант вядома пра трох асоб, шпіталізаваных з падазрэннем на каранавірус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?