LaPresse.it

LaPresse.it

Колькасць загінулых ад каранавіруса ва ўсім свеце перавысіла тры тысячы і складае 3044 чалавек, паведамляе Reuters.

У Кітаі памерлі больш за 2900 чалавек. Астатнія выпадкі смерці былі зафіксаваныя ў іншых краінах: 54 чалавекі ў Іране і 34 у Італіі, а таксама нямала ў Паўднёвай Карэі (22). У Японіі — 6, ЗША — 2, Францыі — 2 ды інш.

Прычым у Італіі за апошнія некалькі сутак колькасць захварэлых вырасла да 1 700 чалавек. У Францыі і Нямеччыне па 130 хворых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0