Другі выпадак смерці ў выніку заражэння каранавірусам COVID-2019 зарэгістравалі на тэрыторыі ЗША. Пра гэта паведамляе New York Times са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
Захворванне выявілі ў 70-гадовага мужчыны. Ён памёр у мінулую суботу, 29 лютага, у медустанове EvergreenHealth ў Кіркландзе, штат Вашынгтон. Гэты выпадак стаў другім у краіне. Напярэдадні ў гэтай жа медустанове ад каранавіруса памерла 50-гадовая жанчына. Як пасля паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, яе аднеслі да ліку «пацыентаў з фактарамі высокай рызыкі».
Таксама каранавірусам заразіліся чатыры чалавекі, яны знаходзяцца ў цяжкім стане.





