У Мінску будуць судзіць пенсіянера, які ў студзені гэтага года напаў на супрацоўнікаў хуткай дапамогі, што прыбылі да яго дадому. Падрабязнасці здарэння мужчына распавёў СТБ, піша Tut.by.

Мужчыну 62 гады, у вечар, калі ўсё адбылося, ён быў п'яны. З-за яго агрэсіўных паводзін медыкі вырашылі, што яму патрэбна псіхіятрычная дапамога.

— Увечары адчуў сябе нядобра і выклікаў дактароў. У мяне проста дэпрэсія была, зрыў нервовы. Я кажу: «Зрабіце мне што-небудзь, які-небудзь ўкол, каб хутчэй ад гэтага пазбавіўся». А потым медсястра сказала, што яго трэба ў псіхушку. Я хутка падняўся з ложка і папрасіў іх пакінуць кватэру. Калі я паўз кухню бег, машынальна схапіў кухонны нож вялікі, — распавёў мужчына.

Дактары змаглі пакінуць кватэру. У дачыненні да пенсіянера распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0