@NardFerrer / Twitter

@NardFerrer / Twitter

У сталіцы Філіпін Маніле ўзброены мужчына захапіў у закладнікі ў гандлёвым цэнтры 30 чалавек, паведаміла газета The Filipino Times са спасылкай на гарадскія ўлады.

Паліцыя ачапіла ГЦ пасля таго, як у ім прагучаў стрэл, у выніку якога быў паранены адзін чалавек. Як паведамляе CNN Philippines, ён знаходзіцца ў шпіталі ў стабільным стане.

Паводле гарадскіх уладаў, людзей утрымлівае былы ахоўнік ГЦ, узброены, як мяркуецца, агнявой зброяй і гранатамі. Зараз з ім вядуцца перамовы, і мужчына ўжо папрасіў ежы і вады.

Паводле папярэдніх звестак, ахоўніка раней звольніла служба бяспекі гандлёвага цэнтра. Ён прасіў далучыцца да яго і іншых былых калег, аднак тыя гэтага рабіць не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0