БГК
Аляксандр Мяжуеў заняў пасаду дырэктара Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова. Да яго пяройдуць функцыі, якія ў свой час былі ўскладзеныя на Адэлаіду Мяшкову, што кіравала клубам, паведамляе прэс-служба БГК.
Аляксандр Мяжуеў нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў Ляхавічах. У 2013-2015 гадах займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.
БГК — шматразовы нязменны чэмпіён Беларусі па гандболе, пастаянны прадстаўнік Беларусі ў Лізе чэмпіёнаў.





