Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

11 навучэнцаў школ Рэчыцкага раёна вярнуліся 28 лютага з італьянскага горада Таварнэле (рэгіён Фларэнцыя). Дзеці адпачывалі ў складзе арганізаванай групы. Зараз праводзіцца маніторынг стану іх здароўя.

«Па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі ў рамках прэвентыўных мер дзеці прыбылі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр Рэчыцкага раёна. Гэта не каранцін», — падкрэслілі ў прэс-службе. Дзеці і суправаджаючы іх педагог пад наглядам. Для іх арганізавана харчаванне, медыцынскае забеспячэнне і кругласутачны догляд. Каб не перапыняць навучальны працэс, праводзяцца заняткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру