Здарэнне адбылося ў панядзелак у 8.30 на вуліцы Парніковай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
53-гадовы кіроўца Лэнд Ровера, рухаючыся па вул. Парніковай, з боку вул. Філімонава ў напрамку вул. Ваньковіча, наехаў на 12-гадовага хлопчыка-пешахода, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Пешаход дастаўлены ў бальніцу.





