kremlin.ru
Мы не збіраемся ні з кім ваяваць. Мы збіраемся стварыць умовы для таго, каб ніхто не думаў з намі ваяваць, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю ТАСС.
Пуцін заявіў, што на сённяшні дзень па выдатках на армію Расія знаходзіцца на сёмым месцы. Абагналі Расію ў гэтым пытанні, паводле яго слоў, ЗША, Кітай, Сірыя, Вялікабрытанія, Францыя, Японія.
— Нас абагналі ЗША, мне вось Дональд сказаў, у іх вар'яцкі бюджэт прыняты на наступны год, 738, па-мойму, мільярдаў, — распавёў Пуцін, адзначыўшы, што прэзідэнт ЗША са шкадаваннем сказаў пра гэта. — Сказаў, занадта вялікія выдаткі. Вымушаны гэта рабіць. Ён наогул прыхільнік раззбраення, як ён кажа.
Пуцін заявіў, што выдаткі РФ на ўзбраенне з году ў год скарачаюцца, а ў іншых краін растуць.
— Мы ні з кім не збіраемся ваяваць, але мы ствараем такую сітуацыю ў сферы абароны, каб нікому ў галаву не прыйшло ваяваць з намі.
Прэзідэнт адзначыў, што Расія заўсёды па стратэгічнай зброі даганяла «ўмоўных канкурэнтаў», а цяпер «стварыла такія сістэмы ўдарнай наступальнай зброі, якіх няма ў свеце».





