Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа могуць прайсці без гледачоў з-за сітуацыі з каранавірусам. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Daily Mail, піша ТАСС.
Па інфармацыі выдання, разглядаецца варыянт, пры якім Алімпіяда будзе паказана толькі па тэлебачанні. Такое рашэнне дасць магчымасць задаволіць шматмільённыя тэлевізійныя кантракты і разглядаецца ў якасці альтэрнатывы адмены мерапрыемства або пераносу.
Раней намеснік генеральнага дырэктара аргкамітэта Гульняў Кацура Энё заяўляў, што ніякіх зменаў з-за каранавіруса ў правядзенне Алімпіяды ўнесена не будзе. Алімпійскія гульні пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня.
На гэты час у Японіі адзначаны 961 выпадак заражэння новым каранавірусам. 12 чалавек памерлі. Асноўная частка тых, хто заразіўся (705) — гэта пасажыры і члены каманды круізнага лайнера Diamond Princess, які ў нядзелю пакінула апошняя група членаў экіпажа. Улады Японіі ў сувязі з гэтым абвясцілі, што эвакуацыя людзей з лайнера поўнасцю завершана.





