dailysabah.com
Дзяржнафтампанія Азербайджана (SOCAR) 5-6 сакавіка адправіць танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан. Пра гэта ТАСС паведаміў намеснік начальніка дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю кампаніі Ібрагім Ахмедаў.
«Плануецца 5-6 сакавіка адправіць з Джэйхана танкер з нафтай для Беларусі. Аб'ём складзе каля 85 тыс. тон», — сказаў прадстаўнік Socar.
Раней у кампаніі паведамілі, што меркавана 20 сакавіка плануецца з грузінскага порта Супса адгрузіць танкер з нафтай для беларускага канцэрну «Белнафтахім», таксама аб'ёмам каля 85 тыс. тон.
На мінулым тыдні «Белнафтахім» паведаміў аб заключэнні з Socar здзелкі на пастаўку двух танкераў нафты агульным аб'ёмам 160 тыс. тон. У канцэрне ўдакладнілі, што сыравіну пачнуць пастаўляць па нафтаправодзе Адэса — Броды ў сакавіку.





