Фота СК
Труп вылавілі раніцай 2 сакавіка супрацоўнікі арганізацыі, якая ажыццяўляе ачыстку зліўных каналаў. Гэта адбылося паблізу дома №17 на вуліцы Сямашкі ў рацэ Мышцы: там было знойдзена цела невядомай жанчыны (на выгляд 40-50 гадоў), паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Паводле папярэдніх звестак, пры аглядзе цела жанчыны цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Высвятляецца яе асоба.





