Салігорская міліцыя шукае 35-гадовую Аляксандру Ермаліцкую.
У верасні 2018 года яна вылецела ў Бразілію, дзе жыла да лістапада 2019-га. Затым сувязь перарвалася, і да цяперашняга часу месцазнаходжанне жанчыны невядомае.
Прыкметы: на выгляд 34 гады, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, вочы карыя, нос сярэдні, прамы, валасы цёмна-русыя да плячэй.
Міліцыя просіць, калі вам нешта вядома пра жанчыну, патэлефанаваць на нумары 8 (0174) 28-22-02, 8 (0174) 33-20-25, 8 (029) 767-85-46.





