У гаспадароў сэканд-хэндаў гэтая заява выклікала толькі смутак.

Сваімі думкамі на гэты конт з «Нашай Нівай» падзялілася дырэктарка сеткі крамаў «Эканом-сіці» Наталля Курык:

«Беллегпрам» знаходзіцца ў вартым жалю стане, калі сэканды сталі яму канкурэнтамі. Я лічу, што ў пакупнікоў павінен быць выбар. Насіць дызайнерскае адзенне, апранацца ў сэканд-хэндах ці ў «Беллегпраме» — вырашаць толькі спажыўцу. Па ўсім свеце працуюць крамы сэканд-хэнд і нікому ў галаву не прыходзіла прыбраць такія крамы з гарадоў.

На маю думку, «Беллегпрам» лепш бы заняўся сваімі праблемамі. Я пра гэта гаварыла і пятнаццаць гадоў таму, і дзесяць, і цяпер. Нічога не мяняецца. «Беллегпрам» выкарыстоўвае выкрайкі яшчэ 1960-х гадоў, шые з танных сінтэтычных тканінаў, а цану пры гэтым ставіць такую, якую можна параўнаць з дызайнерскім адзеннем. Праблемы ў самім «Беллегпраме», — упэўненая Наталля Курык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру