Карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу на пышнае пахаванне на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.
Аказалася, сілавікі развітваліся з 92-гадовым генерал-маёрам КДБ Іванам Валько.
Іван Валько нарадзіўся ў 1927 годзе на тэрыторыі Іеўскага раёна.
Працаваў прапагандыстам Іўеўскага райкама КПБ, рабіў партыйную кар'еру, пасля перайшоў на працу ў КДБ. У 1970-я з яго ініцыятывы было адноўлена ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Валько ўзначальваў яго ў 1975-1983 гады, пасля сышоў на пенсію.
Памёр 28 лютага 2020 года.