У міліцыю звярнуўся жыхар сталіцы: невядомы з акна шматкватэрнага дома выкінуў пустую пляшку на яго аўтамабіль і разбіў задняе шкло, паведамляе гарадская міліцыя.

Хулігана хутка знайшлі. Ім аказаўся 49-гадовы мінчук.

Ён растлумачыў, што ў гэтым доме зняў кватэру на суткі і праводзіў у ёй час са знаёмай. Выпівалі, у выніку мужчына пасварыўся з сяброўкай, а пасля выкінуў у акно пляшку.

Шкода склала больш за 700 рублёў. Яе ён выплаціў у поўным памеры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру