NTV

У хуткім часе ў Еўрасаюз накіруюцца мільёны сірыйскіх бежанцаў, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, перадае NTV.

«З таго часу, як мы адкрылі нашы межы, колькасць тых, хто накіраваўся ў Еўропу, склала сотні тысяч. Гэтая колькасць хутка будзе выражана мільённымі лічбамі», — заявіў Эрдаган.

Турцыя адкрыла свае межы з Еўрасаюзам для сірыйскіх бежанцаў у канцы лютага. Каментуючы гэтае рашэнне, Эрдаган абвінаваціў ЕС у невыкананні абяцанняў, а таксама заявіў, што Турцыя «не абавязаная прымаць такую колькасць уцекачоў».

Прынцыпы па ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу Турцыя і ЕС узгаднілі ў 2016 годзе. План, у прыватнасці, прадугледжваў аказанне фінансавай дапамогі Анкары. Турцыя таксама пагадзілася прыняць назад усіх мігрантаў, якія ўжо трапілі ў Еўропу, у абмен на падвоенае да 2018 года фінансаванне ўладкавання сірыйскіх бежанцаў у краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру