У Віцебскай вобласці ў панядзелак пачалася сумесная трэніроўка брытанскіх і беларускіх вайскоўцаў пад назвай «Зімовы партызан», пра гэта паведамляе амбасада Вялікабрытаніі. 

Фота UK in Belarus — British Embassy Minsk

Фота UK in Belarus — British Embassy Minsk

У Беларусь прыбылі 28 ваеннаслужачых 42-га батальёна марской пяхоты ўзброеных сіл Вялікабрытаніі. Беларускі бок прадстаўляе міратворчая рота 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Сумесная трэніроўка на палігоне Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады «Лосвіда» працягнецца да 14 сакавіка.

У паведамленні міністэрства абароны Беларусі гаворыцца, што «мерапрыемства праходзіць на двухбаковай аснове згодна з узаемадзеяннем па пытаннях падрыхтоўкі міратворчага персаналу» і не з'яўляецца часткай якіх-небудзь шматбаковых вучэнняў. Падкрэсліваецца, што падобныя трэніроўкі пачаліся яшчэ ў 2018 годзе.

Трэніроўкі ў Беларусі з'яўляюцца другім этапам двухбаковага абмену паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю. У ходзе першага этапу ў мінулым годзе 27 беларусаў прайшлі навучанне ў Вялікабрытаніі, дзе ўзялі ўдзел у спаборніцтвах па ваенным майстэрстве, навучанні ангельскай мове і навыкам вядзення ваенных дзеянняў у гарадах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0