Жыхары Ірана запусцілі ў сацсетках флэшмоб: яны выкладваюць відэа, на якіх цалуюць вароты мячэцяў. Мэта флэшмобу — паказаць, што іранцы не баяцца каранавіруса, а тыя, хто перастаў хадзіць у храм з-за эпідэміі, не з'яўляюцца праўдзівымі вернікамі.
Усё гэта адбываецца ў іранскім горадзе Кум — менавіта там адзначана найбольшая колькасць тых, хто захварэў ад новага віду каранавіруса. Пры гэтым улады храмы ў горадзе не закрываюць, лічачы гэта абразай перакананняў іранцаў.
Вядома, што як мінімум аднаго ўдзельніка такога флэшмобу ўжо затрымала паліцыя.
Колькасць хворых на каранавірус у Іране перавысіла ўжо паўтары тысячы, як мінімум 66 чалавек загінулі.