У Чэрыкаве 19 лютага зарэгістраваны лабараторна пацверджаны выпадак шаленства ў свойскай жывёлы, піша Cherikovnews.by. Ад укусаў пацярпелі тры чалавекі.

Члены адной сям'і, не падазраючы, што свойскі сабака можа нейкім чынам нашкодзіць іх здароўю, актыўна пачалі аказваць усялякую дапамогу свайму падбітаму аўтамабілем выхаванцу. У выніку атрымалі ўкусы і драпіны. Пры звароце па медыцынскую дапамогу ўсе адмовіліся ад увядзення прэпаратаў супраць шаленства, тым самым паставіўшы сваё жыццё пад пагрозу, тады як выпадак шаленства пазней атрымаў лабараторнае пацвярджэнне.

Захворванне з'яўляецца смяротным як для жывёл, так і для людзей. І калі чалавек не звяртаецца да лекара на працягу 3 дзён пасля ўкусу шалёнай жывёлай, верагоднасць таго, што ён выжыве, складае толькі 50%. Калі чалавек пачаў праходзіць курс вакцынацыі толькі на 20-ы дзень, верагоднасць яго гібелі складае 100%. А калі пасля ўкусу своечасова звярнуцца па медыцынскую дапамогу і прайсці курс вакцынацыі, то наступстваў можна пазбегнуць як мінімум у 96-98% выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0