Расійскі Першы канал у навінавым сюжэце заявіў, што ад каранавіруса «першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі».

Сюжэт з гэтай інфармацыяй можна было ўбачыць па гэтым адрасе на ютубе, аднак відэа цяпер недаступна для прагляду.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі адзначае, што гэтая інфармацыя з'яўляецца хлуснёй і не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю.

У Беларусі на сёння зарэгістраваныя тры выпадкі 2019-nCoV. Усе тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.

«У сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі ў дачыненні да нашай краіны будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь», — заявіла Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0