Колькасць захварэлых на каранавірус у Паўднёвай Карэі за суткі вырасла больш чым на 400 чалавек і складае 4 812. Памерлі 28 чалавек.

Расце колькасць і ў Італіі: там колькасць захварэлых перавысіла 2 030 чалавек, прычым памерлі 52.

«Зараз няма праблем з месцамі ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, колькасць выздаравелых дасягнула 149 чалавек», — абвясціў у панядзелак кіраўнік Дэпартамента грамадзянскай абароны Анджэла Барэлі, піша ТАСС. Паводле яго слоў, 50% тых, хто заразіўся, знаходзяцца дома, 40% шпіталізаваны з лёгкімі сімптомамі, 10% знаходзяцца ў рэанімацыі.

Найбольшая колькасць — больш за дзве траціны знаходзяцца ў паўночнай вобласці Ламбардыя, дзе дзесяць гарадоў знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі.

На другое месца па колькасці інфікаваных выйшла Эмілія-Раманья (324), на трэцім — Венета, дзе, як лічыцца, знаходзіцца другі лакальны эпіцэнтр успышкі каранавіруса. Асобныя выпадкі зарэгістраваныя ў 13 абласцях, уключаючы сталічную Лацыа, дзе заражэнне выяўлена ў чатырох чалавек.

У Францыі колькасць хворых вырасла да 191.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна