Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане расце на 7,1%, да $53,5 за бараль.
Кошт красавіцкага ф'ючарса нафты WTI вырас на 7,5% і знаходзіцца на адзнацы ў $ 48,4 за бараль.
У ходзе таргоў 28 лютага цана нафты Brent апускалася ніжэй за $ 49 за бараль, да мінімуму з ліпеня 2017 года. Ф'ючарс WTI каштаваў менш за $45 за бараль, гэта мінімальнае значэнне са студзеня 2019 года.
Нафтавыя каціроўкі рэагавалі негатыўна на фоне навін аб росце колькасці захварэлых на каранавірус і з'яўленні новых ачагоў захворвання.





