2 сакавіка ў Міністэрстве замежных спраў з удзелам кіраўніцтва МЗС прайшоў круглы стол, на якім былi разгледжаны пытанні работы ў Беларусі ў галіне дасягнення Мэт устойлівага развіцця, паведамляе прэс-служба ведамства.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, прызначаны 13 лютага 2020 г. Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, і Мар’яна Шчоткіна, якая раней займала гэтую пасаду. У круглым стале ўдзельнічалі Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі і кіраўнікі прадстаўніцтваў Праграмы развіцця ААН, Дзіцячага фонду ААН і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі.

МЗС

МЗС

За забеспячэнне сістэмнай работы ў галiне ўстойлівага развіцця, унёсак у міжнароднае супрацоўніцтва і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне У.Макей уручыў М. Шчоткінай нагрудны знак органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна