Здарэнне адбылося 1 сакавіка. У дзяжурную частку Дзяржынскага РАУС паступіла паведамленне, што па вул. Энергетыкаў у кірунку дарогі М-1 «Брэст — Мінск» рухаецца матацыкл «Мінск», а яго кіроўца знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Пазней быў яшчэ адзін званок ад дыспетчара АЗС пра тое, што гэты ж матацыкліст знаходзіцца на запраўцы, паведамляе абласная міліцыя.

У выніку гоншчыка спынілі на транспартнай развязцы.

За рулём знаходзіўся 31-гадовы мясцовы жыхар. Канцэнтрацыя пароў у выдыханым паветры склала 2,6 праміле.

Таксама было ўстаноўлена, што малады чалавек кіраваў матацыклам, які быў сабраны саматужным спосабам, ды не меў права кіраваць транспартным сродкам (пасведчання не атрымліваў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна