Пераздаваць практычны экзамен у індывідуальным парадку курсанты аўташкол па-ранейшаму могуць на аўто навучальных арганізацый, паведамляюць Мінск-навіны.
Групы курсантаў праходзяць выпрабаванні на тэхніцы, на якой навучаліся. Такія навучальныя аўто для прыёму практычнага іспыту прадастаўляюцца у індывідуальным парадку згодна з заканадаўствам.
Нагадаем, у лютым некаторыя курсанты паведамлялі пра тое, што калі не здалі кіраванне з першага разу, то не змогуць паспрабаваць зрабіць гэта яшчэ раз на тэхніцы аўташколы.





