Здарэнне адбылося на пешаходным пераходзе па вуліцы Міра 27 лютага каля 06.50, піша kraj.by.
Старшы дзяржаўтаінспектар аддзела дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага РАУС Павел Аноп паведаміў kraj.by:
Жанчына разам з сабакам пераходзіла дарогу на пешаходным пераходзе. Аднак яна не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. Кіроўца быў цвярозы.
У выніку аварыі жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.





