Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў заявіў, што «Газпром» знізіў цану на газ для рэспублікі на 40%.

«Газпром» сёння нам перадаў падпісаную дамову з самым вялікім зніжэннем цаны на прыродны газ, больш чым на 40%», — абвясціў Барысаў на прэс-канферэнцыі, піша ТАСС.

Ён вызначыў гэтую падзею як «сімвалічны падарунак» да 142-й гадавіны вызвалення Балгарыі ў Руска-турэцкай вайне 1877—1878 гг., якая адзначаецца 3 сакавіка, падкрэсліўшы, што дыверсіфікацыя і канкурэнцыя рэальна зніжаюць цэны на газ.

Міністр энергетыкі Балгарыі Тэменужка Петкава, у сваю чаргу, адзначыла важную ролю, якую адыграла Еўрапейская камісія падчас перамоваў.

«Дзякуючы ўмяшанню Еўракамісіі мы можам сёння радавацца гэтаму выдатнаму выніку», — сказала міністр, назваўшы зніжэнне цаны на газ беспрэцэдэнтным.

Згодна з ранейшым кантрактам у сакавіку, Балгарыя павінна была заплаціць $265 за 1000 кубаметраў, у той час як на біржы TTF гэтая колькасьць газу каштуе каля 110-130 далараў. Г. зн. аналітыкі ў Расіі прагназуюць, што наогул цана на газ для Балгарыі ўпадзе да $140.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0