27 лютага міліцыя Вілейкі атрымала аператыўную інфармацыі пра тое, што ў 40-гадовага мясцовага жыхара могуць быць наркотыкі, піша «Рэгіянальная газета».

Супрацоўнікі Вілейскай і Маладзечанскай груп па барацьбе з наркотыкамі і АМАП затрымалі вілейчука дома.

— На месцы жыхарства мужчыны знайшлі насенне. Верагодна, што гэта каноплі. У гаспадарчай пабудове, што належыць фігуранту, знайшлі прылады для курэння, а таксама, па заключэнні эксперта, марыхуану, — расказаў карэспандэнту аперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вадзім Бурак.

Фігуранта затрымалі. Завялі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна