Жыхар Баранавіч паведаміў міліцыі, што з яго банкаўскай карткі зніклі ўсе грошы. Мужчына растлумачыў, што напярэдадні правёў вечар са сваёй знаёмай, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці.

Прачнуўшыся раніцай, ён убачыў, што госця сышла не развітаўшыся, прыхапіўшы з сабой яго карту. У хуткім часе на яго тэлефон прыйшло паведамленне з інфармацыяй аб зняцці грошай.

Міліцыянеры высветлілі, што злодзеем была 48-гадовая беспрацоўная жыхарка Баранавіцкага раёна. Жанчына расказала супрацоўнікам МУС, што ўбачыла пін-код карты, калі яе знаёмы разлічваўся за пакупкі ў краме. Забраўшы картку, жанчына паспела патраціць больш за 100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0