З-за пашырэння каранавіруса ў розных краінах зачыняюць турыстычныя аб'екты, паведамляюць інфармагенцтвы.

24 студзеня зачыніўся Disneyland у Шанхаі. Услед за ім прыпынілі працу дыснэйлэнды ў Ганконгу і Токіа, у Тайландзе абвясцілі аб закрыцці з 3 сакавіка забаўляльнага парку Legend Siam.

Незапланаваныя вакацыі з-за ўспышкі каранавіруса пачаліся ў буйных сусветных музеях. У Францыі 1 сакавіка зачыніўся Луўр. На нявызначаны тэрмін зачыніліся шматлікія музеі ў Мілане, Венецыі і іншых гарадах на поўначы Італіі. З 23 лютага не працуе знакаміты міланскі оперны тэатр La Scala.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру